Паводле прадстаўнікоў малдаўскай грамадзянскай авіяцыі, з 14 сакавіка 2023 года авіякампанія Wizz Air прыпыняе ўсе палёты ў і з міжнароднага аэрапорта Кішынёва.
«Улады былі апавешчаныя праз электронную пошту пра гэтую пастанову, спаслаўшыся на меркаванні бяспекі паветранай прасторы ў рэгіёне», — сказана ў паведамленні ўпраўлення.
Гэтая сітуацыя звязаная з напружаннем, якое апошнім часам склалася вакол Малдовы. Расійская прапаганда настолькі актывізавалася на малдаўска-прыднястроўскім кірунку, што ад Масквы чакаюць правакацый аж да паўнавартаснага ўцягвання ў вайну гэтай невялікай краіны.