Віктар Бачкоўскі. Фота: Instagram
Затрыманым аказаўся Віктар Бачкоўскі, 32-гадовы айцішнік з Мінска. Ён працуе ў адной з найбуйнейшых ІТ-кампаній у Беларусі.
Паводле інфармацыі сілавікоў, яго затрымалі за каментары.
Мужчына даўно выдаліў свой тэлеграм-акаўнт — у канцы мая 2021 года. Але яго ўсё адно знайшлі і арыштавалі праз амаль два гады пасля напісання.
Якім чынам яго маглі знайсці?
Праз гісторыю імёнаў у тэлеграме. Раней мужчына карыстаўся імем карыстальніка, якое было звязанае з ім. І пакідаў каментары з таго акаўнта.
З выдаленнем акаўнта ID і каментары, пакінутыя ў чатах, не знікаюць.
Такім чынам, сілавікі маглі ведаць ад самага пачатку, каму той акаўнт належыць, проста не паспелі «адпрацаваць».
Скрыншот бота Eye of Beholder
Чаму ўсё роўна карысна выдаляць акаўнт у тэлеграме?
Калі вы пакінулі каментар пад сваім імем у тэлеграме або з акаўнта, з якога вас лёгка знайсці, то хутчэй за ўсё ён назаўжды застанецца ў базах сілавікоў.
Выдаленне акаўнта робіць дзве важныя рэчы: адсякае лішнія сувязі і цалкам вычышчае гісторыю кантактаў і выкарыстання ботаў. Такім чынам, выдаляць акаўнт варта ў любым разе.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце яшчэ:
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»
Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў





