Фота: gvleps / Instagram

Фота: gvleps / Instagram

Пра тое, што ўсе білеты на мінскі канцэрт Лепса былі прададзеныя, пісала tochka.by. Таксама гэта падкрэслілі на афіцыйнай старонцы Лепса ў інстаграме.

Звычайныя гледачы рассыпаліся ў кампліментах спеваку, не зважаючы на яго падтрымку расійскіх акупантаў. Вось некалькі прыкладаў з сацсетак, па якіх таксама бачна, наколькі поўная была «Мінск-Арэна» ў суботні вечар.

Не ўсе, аднак, спакойна прынялі такі інтарэс з боку беларусаў да асобы Рыгора Лепса. Напрыклад, ютуб-вядучы Канстанцін Каверын напісаў пра аншлаг на «Мінск-Арэне» так: «Са мною тут падзяліліся цікавым відэа. На ім — поўная «Мінск-Арэна», якая радасна падпявае Рыгору Лепсу. Наступным днём пасля гадавіны з моманту пачатку вайны. Прыйшлі на Лепса, які заўсёды ў першых шэрагах, калі трэба недзе падтрымаць Пуціна, прыйшлі, слухаюць і падпяваюць. Радасна. Не на школьным стадыёнчыку горада Слуцка. Гэта значыць, не 50 чалавек. І не 100. І нават не тысяча. Цэлая «Мінск-Арэна».

22 лютага Лепс выступіў на вялікім канцэрце ў маскоўскіх «Лужніках», дзе прадставіў новую песню са словамі: «Радзіма-маці кліча, не падвядзі яе. За цябе ўстану, Расія-мама». На сцэну падчас мітынгу выходзілі таксама расійскія салдаты, дзеці з Марыупаля і, вядома, Уладзімір Пуцін.

Таксама Лепс неаднаразова наведваў з канцэртамі ўсход Украіны, акупаваны Расіяй. У мінулым годзе, напрыклад, ён рабіў гэта ў маі, чэрвені, ліпені, прывозіў у «ДНР» гуманітарку і спяваў на канцэрце, прысвечаным «далучэнню» да Расіі акупаваных украінскіх тэрыторый: Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

У новы санкцыйны спіс ЕС могуць трапіць Мікіта Міхалкоў і Рыгор Лепс

Лепс зладзіў бойку на вуліцы ў Санкт-Пецярбургу. Пацярпелы дабіўся крымінальнай справы

Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?

Клас
7
Панылы сорам
59
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
99