Фота: сайт ГЦ Diamond City

Фота: сайт ГЦ Diamond City

«Наш саюз падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з кампаніяй Swed House, якая вырабляе прадукцыю, аналагічную IKEA, каб у 2023 годзе адкрыць дзесяць крам у Маскве плошчай да 1 тыс. кв. м», — паведаміў ТАСС кіраўнік Саюза гандлёвых цэнтраў Булат Шакіраў. 

Ён дадаў, што ў найбліжэйшыя гады плануецца адкрыць да 50 крамаў па ўсёй Расіі. 

У Мінску крама Swed House працуе ў гандлёвым цэнтры Diamond City.

IKEA абвясціла аб прыпыненні працы ў Беларусі і Расіі ў сакавіку 2022 года. А ў лістападзе стала вядома, што беларускія ўлады плануюць стварыць уласны аналаг IKEA — праект «Да дому».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?