Расійскі ваенкар WarGonzo пацвердзіў выбухі ў Мачулішчах і агучыў сваю версію
Расійскі ваенкар WarGonzo (прапагандыст Сямён Пегаў) таксама піша пра выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах. Ён спасылаецца на свае крыніцы ў Беларусі.
Панарама з карты
«Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра напады беспілотнікаў на ваенную інфраструктуру, на якой могуць быць разгорнутыя ў тым ліку аб'екты расійскіх ПКС.
Крыніцы параўноўваюць гэтую атаку з інцыдэнтамі ў Саратаве. Больш канкрэтных звестак у нас няма. Чакаем афіцыйнага пацвярджэння», — напісаў блогер.
Падрабязней пра здарэнне:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Слава Украіні! Жыве Беларусь!