Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

«Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі правялі ўжо 1000 дзён за кратамі. Страшная лічба. І хоць нашы мужчыны — яны мужныя, нязломныя, і вытрываюць, але гэта таксама 1000 дзён скрадзеных і ў іх семʼяў. У нас у кватэры паўсюль фотаздымкі Сяргея, каб дзеці не забывалі, як ён выглядае. Мы кожны тыдзень разам глядзім яго відэа, каб малодшая дачка, якая яго не бачыла тры гады, памятала яго голас, — выступіла Святлана Ціханоўская. —

Не было ніводнага дня, калі б я не задавала пытання сабе: што яшчэ я магу зрабіць, каб хутчэй вызваліць і Сяргея і ўсіх палітвязняў. І гэтае пытанне прымушае мяне дзейнічаць далей, не здавацца. Я ператвараю свой боль у працу. І я хачу, каб кожны з нас таксама штодня задаваў сабе гэтае пытанне: што яшчэ кожны з нас можа зрабіць.

Давайце не будзем казаць — мы чакаем іх вызвалення. Мы працуем на іх вызваленне. І не спынімся, пакуль кожны не вернецца дадому».

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0