З 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць каранцінныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковых». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні на COVID-19». 

Падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі можна праз «медыцынскую бандэроль». Такую бандэроль трэба падпісаць «з медыкаментамі». Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу.

Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

— любыя вітаміны (таксама «Д3-капс» і Амега-3), можна нават у шыпучых таблетках;

— лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць; 

— абязбольвальныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;

— заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600 мг» і іншыя;

— свечкі і крэм «Рэліф»;

— працяглы курс «Тэрафлексу» ад болю ў суставах;

— гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб увільгатняць іх;

— таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;

— «Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку; 

— лекі пры кішачных расстройствах;

— лейкапластыр;

— дэкспантэнол;

— інгалятары, калі ў чалавека астма.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
5