Фота: AP Photo/Emrah Gurel
Міністр юстыцыі краіны Бекір Баздаг паведаміў, што 184 падазраваныя да суда ўжо змешчаныя пад варту. Сярод іх — будаўнічыя падрадчыкі, уладальнікі ці кіраўнікі будынкаў, а таксама некаторыя дзяржчыноўнікі.
Падставай для завядзення спраў з'яўляюцца новыя доказы, якія выяўляюцца пры абследаванні разбураных будынкаў. Як высветлілася, многія разбураныя дамы былі пабудаваныя з выкарыстаннем няякасных матэрыялаў і не адпавядалі дзяржаўным стандартам.
У выніку землятрусу сілай 7,8 бала, які адбыўся 6 лютага на поўдні Турцыі і поўначы Сірыі, загінула амаль 48 тысяч чалавек.