Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Машыну праверылі ў сераду 22 лютага ў 18.30 на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў у прамысловай зоне камуны Ластруп у нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія. Прычынай стаў сігнал ад аднаго з удзельнікаў дарожнага руху пра тое, што згаданы грузавік рухаўся па трасе ў вельмі небяспечнай манеры.

Пры першым жа кантакце з кіроўцам фуры нямецкія праваахоўнікі зразумелі, што ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Таксама ў кабіне знайшлі некалькі піўных бляшанак і бутэлек.

Акрамя таго, тут жа выявілі дакумент, выдадзены паліцыяй Нідэрландаў. З яго вынікала, што шафёра некалькі гадзін таму ўжо праверылі ў галандскай грамадзе Зволе, і там алкатэстар засведчыў наяўнасць у арганізме мужчыны каля 2,00 праміле алкаголю. У беларуса там узялі ўзор крыві, забаранілі далейшую паездку і канфіскавалі правы, аднак ён працягнуў шлях.

Алкатэст, праведзены ўжо нямецкімі паліцэйскімі, засведчыў наяўнасць у арганізме шафёра ўжо 2,64 праміле алкаголю. У яго таксама ўзялі ўзор крыві, а каб дакладна выключыць магчымасць новага трапляння за руль, узялі на ноч пад варту.

Дастаўку грузу, які знаходзіўся ў прычэпе аўтамабіля, працягнуў іншы кіроўца.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойшчык загінуў у Польшчы ў ДТЗ

Клас
7
Панылы сорам
28
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7