Скрын эфіру «Еўрарадыё»

Скрын эфіру «Еўрарадыё»

Пра выхад з Каардынацыйнай рады прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады заявіў у эфіры «Еўрарадыё».

«Мой сыход звязаны не персанальна са мной, а з падыходам, які можа ў канцы прывесці да змены стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі», — патлумачыў Павел Латушка.

— У жніўні, калі адбываўся кангрэс, быў крызіс дэмакратычных сіл. У якасці крокаў па выхадзе з яго быў зроблены сам кангрэс, адкрытая дыскусія, рашэнне аб стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета. Канчатковы элемент — стварэнне КР. Але, на жаль, усё тое, што адбываецца цяпер, можа прывесці да аднаўлення крызісу і пераходу яго на больш высокі ўзровень.

Мы не павінны пайсці шляхам унутрыпалітычнай барацьбы, гэта не цікава беларусам. Менавіта такая рэдакцыя прапануецца рэгламентам КР. Фактычна будзем губляць рэсурс і для сябе рабіць выгляд, што вядзём барацьбу, але не ў тым кірунку, у якім трэба. 

Практычна ў рэгламенце плануецца закласці міны, якія будуць выбухаць пры ўзаемадзеянні з палітычнымі інстытутамі ў нашым грамадстве.

Мы змаглі падняць ціск на рэжым Лукашэнкі на высокі ўзровень, гэта акрэслівае нашу стратэгію, стратэгію ціску. А тут будзе пераход ад ціску на тое, што надышоў час дамаўляцца з Лукашэнкам.

Калі цяпер на Захадзе будуць чуць два галасы — Аб'яднанага пераходнага кабінета і КР, якая будзе выступаць за зняцце санкцый, дыялог з рэжымам, то гэта прывядзе да замяшання ў галаве міжнародных партнёраў, а таксама яны могуць абраць дамаўлянне з Лукашэнкам. Я ўсё ж ведаю заходніх палітыкаў, яны да гэтага больш схільныя, — сказаў Павел Латушка. 

Каардынацыйная рада была створана 20 жніўня 2020 года з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праз год — у жніўні 2021 года — быў уведзены інстытут прадстаўніцтва па васьмі напрамках: бізнэс, культура, сучасныя тэхналогіі, спорт, грамадзянская супольнасць, Усходняе партнёрства, палітычныя зняволеныя і юрыспрудэнцыя.

9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Каардынацыйная рада прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці.

Нядаўна Каардынацыйная рада апублікавала абноўлены склад. Названыя імёны 53 чальцоў і 22 арганізацый. Усяго ў складзе Рады 117 чальцоў. 

Чытайце таксама: 

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Клас
57
Панылы сорам
24
Ха-ха
12
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
10