Максімальны памер падатку, 55,5 рубля, прыйдзецца плаціць тым гаспадарам, якія ўтрымліваюць сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды. Якія сабакі да такіх адносяцца, можна даведацца ў адпаведным пераліку.

Праўда, для жыхароў сталіцы мясцовыя Саветы дэпутатаў вырашылі паменшыць стаўку падатку: мінчукам трэба будзе выплачваць за тыя самыя патэнцыйна небяспечныя пароды толькі 37 рублёў.

У выпадку, калі сабачай пароды ў спісе небяспечных няма, сума падатку на гаспадароў будзе ў пяць разоў меншая — 11,1 рубля.

Лічыць падатак па-новаму будуць з 1 красавіка 2023 года.

Гэты падатак выплачваецца раз на квартал. За I квартал падатак неабходна аплаціць да 27 красавіка, за II квартал — да 27 ліпеня, за III — да 27 кастрычніка і за IV — да 27 студзеня.

Ад выплаты падатку вызваляюцца ўладальнікі сабак, калі шчанюк малодшы за тры месяцы, і інваліды, для якіх утрыманне сабакі-павадыра — жыццёвая неабходнасць. Акрамя таго, падатак не плацяць уладальнікі, якія жывуць у прыватных дамах, пры ўмове ўтрымання імі не больш за адну жывёлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7