Гэта можа сведчыць пра адток менавіта высокакваліфікаваных ІТ-работнікаў з досведам.

Агулам сярэдняя намінальная налічаная зарплата (да выліку падаходнага падатку) па краіне ў студзені склала 1648,9 рубля. Яна абвалілася адразу на 230,7 рубля ў параўнанні са снежнем 2022 года. У студзені сярэдняя зарплата традыцыйна зніжаецца ў параўнанні з папярэднім месяцам, бо ў снежні многія прадпрыемствы выплачваюць гадавыя прэміі і бонусы.

У рэальным выражэнні, гэта значыць з улікам інфляцыі, у параўнанні са студзенем 2022 года прырост зарплаты склаў 1,6%.

У Мінску сярэдні заробак у студзені склаў 2309,4 рубля, што на 418,4 рубля менш, чым у снежні. У рэальным выражэнні за год сярэдняя зарплата ў Мінску знізілася на 2,7%.

Самай нізкай сярод рэгіёнаў была сярэдняя зарплата ў Магілёўскай вобласці — 1384,4 рубля, што ў рэальным выражэнні на 4,6% больш, чым у студзені 2022-га.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0