Фота: tomasi, pixabay

Фота: tomasi, pixabay

Spotify 22 лютага афіцыйна выпусціў абнаўленне з новай нейрасеткай DJ, якая будзе займацца падборкай трэкаў на аснове вашых пераваг і музычных густаў, суправаджаючы гэта сваімі ўласнымі каментарамі і парадамі.

Па заявах кампаніі, DJ пры дапамозе свайго «неймаверна рэалістычнага голасу» (спісанага з аднаго з супрацоўнікаў, які вядзе стрымы) зробіць працэс падбору музыкі максімальна нязмушаным і расслабленым. 

Ён будзе апісваць для вас выканаўцаў і іх кампазіцыі, гарманічна разбаўляючы гэта цікавымі фактамі і нават сваімі жартамі.

«Ён адсартуе свежую музыку і ўспомніць некаторыя з вашых старых любімых песень — магчыма, нават зноўку знойдзе тую самую песню, якую вы не слухалі гадамі, альбо страцілі. Затым ён прааналізуе, што вам можа спадабацца, і прапануе паток трэкаў, падабраных спецыяльна для вас. І больш за тое, ён увесь час будзе абнаўляць лінейку на аснове вашых водгукаў», — распавядае кампанія Spotify.

Пры гэтым яна дадае, што чым больш вы будзеце выкарыстоўваць новую нейрасетку DJ, тым лепш яна дазнаецца пра вас і вашы густы, што лепш адаб'ецца на падборы музыкі.

У гэты момант гэтую функцыю ўжо можна выкарыстоўваць пры наяўнасці прэміум-падпіскі ў ЗША і Канадзе толькі на англійскай мове. Потым атрымаюць доступ карыстальнікі і з іншых краін.

Відэа: Spotify

Чытайце яшчэ:

Джэй Ло, Metallica, Depeche Mode. Самыя чаканыя альбомы 2023 года

Apple збіраецца выпусціць ноўтбук з сэнсарным дысплеем

Google стварыў нейрасетку MusicLM, якая можа генераваць музыку па апісанні карыстальніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0