У Эквадоры адкрылі новую жабу з ружовымі вачыма. Яе назвалі ў гонар Джона Толкіна
У гарах Эквадора знайшлі новы від жаб. У іх незвычайная афарбоўка: бледна-ружовыя вочы і пальцы з залатымі крапінкамі. Заолагам здалося, што амфібія быццам бы прыбыла з Міжзем'я. Таму яе і назвалі Hyloscirtus tolkieni — у гонар пісьменніка Джона Толкіна, аўтара «Уладара пярсцёнкаў».
Даўжыня жабы — 6,5 сантыметра. У яе залаціста-жоўтае горла, жывот, бакі і ніжні бок лапак. Пальцы жывёліны пакрытыя чорнымі плямкамі і шырокімі палосамі.
Знайшлі жывёлу ў Нацыянальным парку Рыа-Негра-Сопладора ў малавывучаным раёне, у экасістэме альпійскай тундры.
Жаба Hyloscirtus tolkieni жыве ў горных рэках і ручаях Андаў. Апалонікі растуць на парогах ля скалаў, а дарослыя земнаводныя жывуць у расліннасці на беразе.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ