Мікалай Шынгарэй, фота з сацсетак

Мікалай Шынгарэй, фота з сацсетак

Пры канцы 2019-га года ў Брэсце з цягніка на Варшаву знялі журналіста з неадназначнай рэпутацыяй Уладзіміра Чудзянцова, які потым атрымаў пяць з паловай год пазбаўлення волі. 

Прычынай для арышту стала нібыта знойдзеная ў сумцы Чудзянцова марыхуана. Грамадства ў гэтай версіі засумнявалася пасля таго, як стала вядома, што Чудзянцоў быў аўтарам і сустваральнікам тэлеграм-канала «Нехта». А таксама старэйшым сябрам і ментарам Сцяпана Пуцілы. 

Затрымліваў Чудзянцова брэсцкі мытнік Мікалай Шынгарэй. 

Пасля публікацыі яго імені на Шынгарэя накінуліся тыя, хто падтрымліваў Чудзянцова. У размове з журналістам «Нашай Нівы» Шынгарэй тады сказаў, што сумленна выканаў сваю работу і адмаўляў усе абвінавачванні ў тым, што ён нешта падкінуў.

Як бы там ні было, праз тры гады гэты мытнік сам аказаўся на лаве падсудных. Учора ў Брэсце над ім пачаўся суд. Як стала вядома, Шынгарэя судзяць па артыкулах 426 ч. 2 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), арт. 333 ч. 1 і ч. 2, а таксама арт. 333 ч. 1 прым. 1 (незаконны абарот рэчываў моцнага дзеяння або атрутных рэчываў, або радыеактыўных матэрыялаў, зброі і боепрыпасаў, іншых відаў узбраенняў і вайсковай тэхнікі праз мытную мяжу ЕАЭС або РБ). 

Мытніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Блогеры: Сапраўднае прозвішча Чудзянцова Зуеў, ён пачынаў у 1996 з паклёпаў на Карпенку

Журналіста Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы з наркотыкамі, дома прайшоў ператрус

Чытайце таксама: Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?

Чытайце таксама: «Яму падабалася слова «бойлавэр». Глухі падлетак, адна з ахвяр журналіста Ч., расказаў сваю гісторыю

СК: Правяраем, навошта Чудзянцоў уладкаваўся качагарам у інтэрнат для дзяцей-інвалідаў

Чудзянцову прысудзілі пяць з паловай гадоў зняволення і штраф $10 тысяч

Клас
68
Панылы сорам
11
Ха-ха
75
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
17