Па выніках студзеня-лютага яны могуць скласці 4—4,5% супраць 5% у студзені. Пра гэта гаворыцца ў экспрэс-аналізе, падрыхтаваным эканамістамі цэнтра BEROC.

«ВУП Беларусі ў студзені 2023 г. скараціўся на 5% г/г пасля зніжэння на ≈5,2% г/г месяцам раней. Аб'ём ВУП (з ліквідацыяй сезоннасці) у студзені заставаўся каля ўзроўню снежня 2022 года, што блізка да сярэдніх значэнняў 2011 і 2017 гадоў. Выпуск пераважнай большасці сектараў эканомікі па — ранейшаму значна саступаў даваенным паказчыкам», — гаворыцца ў аглядзе.

Такая дынаміка, паводле аўтараў даследавання, паказвае на тое, што працэс перабудовы вытворча-лагістычных ланцужкоў не завершаны.

«Па выніках студзеня-лютага зніжэнне ВУП можа скласці каля 4—4,5% г/г. Тэмпы скарачэння выпуску будуць запавольвацца ў далейшым па меры адаптацыі беларускай эканомікі да новых рэалій і пры ўмове адсутнасці істотных шокаў», — лічаць у BEROC.

Эксперты Цэнтра таксама адзначаюць працяг падзення ў IT-сектары.

«Даданая вартасць у сектары інфармацыі і сувязі ўпала на 13,2% г/г у студзені пасля скарачэння на ≈10% г/г у снежні мінулага года. Цалкам магчыма, што значныя тэмпы падзення выпуску ў IT захаваюцца да ліпеня—жніўня бягучага года — менавіта ў гэтыя месяцы ў 2022 г. адбылося рэзкае пагаршэнне стану галіны», — адзначаецца ў экспрэс-аналізе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0