Некаторыя колеры сцен у кватэры могуць сапсаваць агульны стыль і зрабіць ваш дом танным і не вельмі прывабным, мяркуе эксперт па дызайне інтэр'ера Раян Макдонаф. Вось колеры, якіх ён раіць пазбягаць, піша Express.co.uk.

1. Цёмна-карычневы або тэракотавы

Фота: Freepik.com

Фота: Freepik.com

Тады як некаторыя адценні бэжавага могуць стварыць адчуванне цяпла, карычневы колер эксперты не раяць выкарыстоўваць.

Па словах Раяна, «цёмна-карычневыя і тэракотавыя адценні могуць зрабіць ваша жытло цёмным, брудным і маленькім», таму лепш не фарбаваць у гэты колер усе сцены. Аднак карычневыя акцэнты могуць быць у дэкоры — галоўнае, каб гэты колер не пераважаў.

Карычневыя ці тэракотавыя сцены могуць нават знізіць цану вашага дома, што не вельмі добра для тых, хто плануе ў хуткім часе прадаць сваё жытло. Замест названых адценняў лепш прытрымлівацца больш нейтральнага ці прыглушанага бэжавага тону.

2. Ярка-жоўты

Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Хоць жоўты — вельмі цёплы і сонечны колер, яго варта пазбягаць, калі вы не хочаце, каб ваш дом выглядаў танна.

Па словах эксперта, такі насычаны колер стымулюе эмоцыі, але не ў добрым сэнсе. Ярка-жоўты можа выклікаць празмернае ўзбуджэнне, трывогу або нервовасць.

Раян таксама адзначае, што жоўты «захоплівае ўладу ў пакоі» так, што можа нават пачаць прыгнятаць. Таксама ён моцна адцягвае ўвагу і робіць іншыя элементы пакоя непрыкметнымі.

Тым, хто хоча выкарыстаць жоўты колер у дэкоры свайго дома, Раян рэкамендуе зрабіць жоўтай толькі адну сцяну або некалькі прадметаў.

3. Зялёны мох

Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Лічыцца, што зялёны колер вельмі расслабляе і супакойвае. «Аднак лепш пазбягаць адценняў моху і шалфею», — кажа дызайнер.

Па словах Раяна, гэтыя колеры могуць зрабіць пакой цёмным і брудным. Таксама кватэра ў такіх колерах выглядае нашмат меншай, чым ёсць.

«Замест гэтага лепш абраць пастэльныя ці прыглушаныя зялёныя адценні. Гэтыя альтэрнатыўныя тоны дапамогуць вам ажывіць пакой і дадаць прасторы спакою».

4. Глыбокі фіялетавы

Фота: Feona Beaton / Pinterest

Фота: Feona Beaton / Pinterest

Яркія фіялетавыя адценні, як вядома, вельмі стымулююць. Хоць гэта можа быць добра для офіса, а не для пакояў у кватэры.

Раян папярэджвае: «Цёмна-фіялетавы асабліва не падыходзіць для спальні, бо вядома, што ён выклікае яркія сны, а часам нават і кашмары».

Паводле яго слоў, цёмна-фіялетавыя адценні будуць лепш глядзецца ў якасці акцэнтаў, а не як асноўная фарба для сцен.

Тым не менш, калі вы ўсё адно хочаце пафарбаваць пакой у фіялетавы колер, лепш выкарыстоўваць светлыя варыянты фіялетавага, напрыклад, бэзавы ці лавандавы.

5. Колеры, блізкія да белага, або яечная шкарлупіна

Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Многім людзям падабаецца, як выглядаюць нейтральныя, блізкія да белага сцены. Аднак Раян звяртае ўвагу, што гэта можа зрабіць пакой «безжыццёвым або бляклым».

Ён кажа: «Калісьці адценні белага і колер яечнай шкарлупіны былі вельмі папулярныя. Аднак сёння гэта ўжо не так, бо людзі заўважылі, што такія адценні робяць пакой сумным, безжыццёвым і бляклым. У асноўным гэта звязана з тым, што яны не даюць ніякай яркасці.

«Таксама асвятленне ў пакоі можа зрабіць колеры, блізкія да белага, бляклымі і таннымі.

Гэтыя адценні таксама могуць зменшыць цану вашай нерухомасці. Лепш абраць больш яркі белы тон ці ўвогуле іншы колер».

Клас
37
Панылы сорам
10
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5