Свежае фота маладзечанскага ручая. Фота: Андрэй Плотка / mgazeta.by

Свежае фота маладзечанскага ручая. Фота: Андрэй Плотка / mgazeta.by

«Маладзечанская газета» папрасіла пракаментаваць сітуацыю прадстаўнікоў розных мясцовых арганізацый.

Начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў расказаў, што за чысцінёй вады ў рэках вядзецца пастаяннае назіранне і цяпер усё з імі добра. Лабараторныя аналізы, маўляў, перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый небяспечных для здароўя рэчываў у вадзе з ручая не выявілі, таму і небяспекі ніякай няма.

Так выглядаў ручай падчас адной з колерных рэінкарнацый у канцы студзеня. Фота: Мое Молодечно / ВК 

Так выглядаў ручай падчас адной з колерных рэінкарнацый у канцы студзеня. Фота: Мое Молодечно / ВК 

Пытанне ж афарбоўвання вады ўзятае пад кантроль пракуратурай Маладзечанскага раёна. І гэтая структура «ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі» праводзіць «комплекс праверачных мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне прычын змены колеру вады, яе якасці, а таксама выяўленне і прыцягненне да адказнасці асоб, вінаватых у гэтым».

Праўда, пакуль што пракуроры, нягледзячы на ўсе старанні, так нікога вінаватага і не выявілі: «адпрацоўваюцца розныя версіі падзей, якія маглі пацягнуць афарбоўванне вады». 

Чытайце таксама:

Вада ў маладзечанскім ручаі тры разы за тыдзень змяніла колер. Што адбываецца?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3