Фота: «Кіберпартызаны»

Фота: «Кіберпартызаны»

Па звестках «Кіберпартызанаў», сілавікі найперш глядзяць:

  • YouTube — падпіскі, лайкі, каментары, захаваныя відэа;
  • Telegram — каналы, чаты, кантакты;
  • галерэю з фота і відэа са смартфона;
  • іншыя сацсеткі.

Таксама яны кажуць, што сілавікі могуць спытацца пра тое, ці чытаеце вы «экстрэмісцкія рэсурсы» і што думаеце пра лукашэнкаўскую ўладу, а таксама — чаму.

Вось што «Кіберпартызаны» раяць зрабіць загадзя:

1. Выйдзіце на тэлефоне з таго акаўнта Google, з якога вы праглядаеце сацыяльна-палітычныя відэа на YouTube. Глядзіце ютуб або без уваходу ў акаўнт (да прыкладу, з браўзера), або заходзьце ў «пратэсны» акаўнт толькі падчас прагляду такога кантэнту.

2. Калі першы пункт выканаць складана, прынамсі выдаляйце відэа з раздзелу «Гісторыя» на YouTube адразу пасля прагляду. Не пакідайце лайкі і каментары з не-пратэснага Google-акаўнта.

3. Таксама можна зрабіць так, каб YouTube не захоўваў гісторыю праглядаў.

4. Выдаліце неананімныя акаўнты ў сацсетках, калі пакідалі з іх лайкі і каментары, за якія могуць затрымаць. Перад гэтым каментары можна выдаліць, а лайкі прыбраць — але калі ён занадта стары, то лепш выдаліць яго ў любым выпадку.

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

5. Усталюйце Партызанскі тэлеграм і завядзіце ў ім асобны акаўнт для сацыяльна-палітычных каналаў і чатаў. У наладах П-тэлеграма зрабіце так, каб пры ўваходзе ілжывага код-пароля вы выходзілі з «пратэснага» акаўнта і чысціўся ягоны кэш.

6. Наладзьце ў Партызанскім тэлеграме аўтаматычную ачыстку кэшу пры блакаванні праграмы. Інструкцыі па наладжванні праграмы ёсць у канале «П-тэлеграм і кібербяспека».

7. Выдаліце ў галерэі тэлефона ўсе фота і відэа, якія могуць стаць падставай да вашага затрымання. Не забудзьцеся таксама ачысціць іх з папкі «Кошык»/«Выдаленыя».

8. Не стаўце ў якасці застаўкі на смартфоне пратэсныя фота, асабліва калі вы ведаеце пра магчымы хуткі дагляд (напрыклад, пры праходзе мяжы).

Чытайце таксама:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Клас
115
Панылы сорам
15
Ха-ха
9
Ого
15
Сумна
29
Абуральна
47