Стваральнікі tabletka.by сцвярджаюць, што, нягледзячы на масіраваную атаку на серверы праекта, уцечкі звестак на ім не адбылося. Сервер збору і апрацоўкі звестак нібыта не пацярпеў.

«На бягучы момант мы разгарнулі аперацыйную сістэму на рэзервовым серверы і займаемся аднаўленнем базавага пошукавага функцыяналу праекта tabletka.by з наяўных лакальных копій і напрацовак», — тлумачаць яны.

Пакуль гэты рэсурс не працаваў, ягоную дзейнасць працягваў сайт 103.by, дзе для карыстальнікаў таксама даецца падрабязная інфармацыя пра медпрэпараты: іх кошт і наяўнасць у розных аптэках Беларусі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0