Пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк моліцца на ганку закрытай святыні. Фота Віктара Ведзеня

Пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк моліцца на ганку закрытай святыні. Фота Віктара Ведзеня

«З убачанага можам сказаць, што ў касцёле цёпла, ёсць гарачая і халодная вада (у плябаніі ўсё гэта адключана), у зале для набажэнства няма слядоў узгарання, сажы і іншых бачных пашкоджанняў. Агляд праведзены толькі ў сакрыстыі-канцылярыі, другі і трэці паверхі над сакрыстыяй патрабуюць дадатковага часу», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час Мінгарвыканкам сцвярджае, што ў храме нібыта адключана электра-, цепла– і водазабеспячэнне, і што ўсе гэтыя сістэмы нібыта патрабуюць рамонтна-аднаўленчых работ. Менавіта гэта, па іх версіі, і ёсць прычынай таго, што храм не адкрываюць для вернікаў. Ліст з такім паведамленнем атрымалі парафіяне ў лютым за подпісам намесніка старшыні выканкама Арцёма Цурана.

У гэтым жа лісце гаворыцца, што «рамонтна-аднаўленчыя работы праводзяцца ў рамках устаноўленых нормаў у адпаведнасці з заканадаўствам», аднак тэрміны і віды работ па-ранейшаму не называюцца.

Таксама стала вядома, што ліст вернікаў да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай па яе распараджэнні быў перанакіраваны ў Мінгарвыканкам. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21