Расія прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ) — гэта дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні колькасці стратэгічных ядзерных ракет.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў пры канцы свайго звароту да Федэральнага сходу і народа Расіі 21 лютага.

Гэты крок азначае ўступленне свету ў новы віток гонкі ядзерных узбраенняў.

Дамова аб СНУ абмяжоўвала колькасць ядзерных боезарадаў з кожнага боку да 1550, а колькасць міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет на падводных лодках і цяжкіх бамбавіках — да 700. Дамова была падпісаная ў 2010 годзе і была вялікім здабыткам доўгага перыяду напружання ў міжнародных адносінах. Першыя перамовы пра абмежаванне ядзерных узбраеннняў пачаліся яшчэ ў 1970-х паміж Ніксанам і Брэжневым, сапраўдная разрадка пачалася ў канцы 1980-х. 

Зварот Пуціна быў напоўнены імперыялістычнай і антызаходняй рыторыкай. Ëн паўтарыў свае выказванні гадавой даўніны аб праве Расіі далучаць іншыя дзяржавы і тэрыторыі, якія Масква лічыць «гістарычна расійскімі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?