Як паведамляе СК, у 2017 годзе са шматдзетнай сямʼі сацыяльнай службай былі забраныя трое малалетніх дзяцей. Іх бацькі злоўжывалі алкаголем, канфліктавалі. Дзяцей усынавілі прыёмныя бацькі.

«Праз час у пары нарадзілася чацвёртае дзіця — дзяўчынка. Старэйшыя дзеці, якія пражываюць у прыёмных семʼях, зрэдку наведвалі сваіх біялагічных бацькоў. У адзін з дзён, прыйшоўшы ў госці, адзін з хлопцаў звярнуў увагу на замкнёныя паводзіны сваёй 4-гадовай сястрычкі. Малая відавочна цуралася бацькі… Падлетак падзяліўся асцярогамі са сваёй прыёмнай маці і распавёў уласную страшную гісторыю, якая пасля стала падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да яго роднага бацькі», — распавёў СК.

Па версіі следства, у 2011-2017 гадах абвінавачаны падвяргаў сыноў сэксуальнаму гвалту, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.

Абвінавачаны ўзяты пад варту, раней ён не быў судзімы.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6