Фота: hippopx.com

Фота: hippopx.com

Каб згатаваць яблычныя аладкі, вам спатрэбіцца:

  • 12 вялікіх яблыкаў,
  • 3 яйкі,
  • 950 мілілітраў малака,
  • мука — колькі возьме цеста.
  1. З малака, яек і мукі робім цеста: узбіваем яйкі, дадаём малако і муку, пакуль цеста не набудзе кансістэнцыю смятаны (не вельмі густой).
  2. Ачысціце яблыкі і дастаньце з іх сярэдзіну, натрыце іх на буйную тарку ці парубіце так, каб кавалкі былі памерам з гарошыну.
  3. Смажце аладкі на масле. Падавайце іх з цукровай пудрай і лімонным сокам.
  4. Не бойцеся эксперыментаваць з рэцэптам: смела дадавайце ў цеста тварог, а таксама іншую садавіну і гародніну — напрыклад, банан і моркву.

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1