Фота: cookipedia.co.uk

Фота: cookipedia.co.uk

Каб згатаваць запечаную курачку па-французску, вам спатрэбіцца:

  • адна цэлая курыца вагой 1,5 кілаграма,
  • тры чвэрці чайнай лыжкі солі,
  • 60 грамаў размякчанага масла,
  • некалькі ачышчаных зубкоў часнаку,
  • 2 чайныя лыжкі аліўкавага алею.
  1. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
  2. Змажце курыцу знутры 15 грамамі масла. Пакладзіце ва ўнутраную частку курыцы часнок.
  3. Пакладзіце курыцу грудкай уверх у форму для запякання ці на рашотку.
  4. Натрыце курыцу звонку яшчэ 15 грамамі масла.
  5. Пастаўце ўсярэдзіну разагрэтай духоўкі і запякайце 5 хвілін.
  6. Перавярніце курыцу на бок адной з грудак, змажце 15 грамамі масла і запякайце яшчэ 5 хвілін.
  7. Перавярніце курыцу на бок іншай грудкі і паўтарыце працэс.
  8. Праз 5 хвілін зменшыце тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў і працягвайце запякаць курыцу. Кожныя 10 хвілін палівайце яе алеем.
  9. Праз 30-40 хвілін пасля пачатку запякання пасаліце курыцу чвэрцю чайнай лыжкі солі і перавярніце яе на іншы бок. Працягвайце паліваць алеем.
  10. Праз 15-20 хвілін зноў пасаліце курыцу і перавярніце яе. Працягвайце паліваць алеем. Запякайце курыцу да гатоўнасці. Правяраецца яна так: калі вы ўстаўляеце ў мяса нож ці зубачыстку, з яго павінен выцякаць празрысты сок без крыві.
  11. Пасля прыгатавання завярніце курыцу ў фольгу і дайце ёй пастаяць 30 хвілін, перш чым наразаць.

Рэцэпт на выхадныя. Курыца па-каджунску — каларытная страва з арыгінальным смакам

Рэцэпт на выхадныя. Соус рамеска ажывіць любую страву

Рэцэпт на выхадныя. Часночная курачка з сырам: новы смак

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2