Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага сказаў, што цяпер у беларускім войску налічваецца 75 тысяч вайскоўцаў. Але «пры неабходнасці, ва ўмовах вайны» можна нарасціць колькасць да паўмільёна.

Андрэй Багадзель дадаў да лукашэнкаўскіх паўмільёна яшчэ 1,5 мільёна.

— Насамрэч вайсковыя арганізацыі дзяржавы не абмяжоўваюцца толькі Узброенымі cіламі. Органы пагранічнай службы, унутраныя войскі, Следчы камітэт, органы дзяржаўнай бяспекі. Калі мы гаворым пра гэта, то 1,5—2 мільёны — гэта рэальныя магчымасці нашы, — сказаў Андрэй Багадзель.

На пытанне пра магчымасці беларускай СПА, Багадзель заявіў: «Я магу дакладна сказаць, што нічога падобнага і больш дасканалага, чым у нас, на еўрапейскім кантыненце няма».

«Калі нават у нейкі момант будзе гэтая дзірка выяўлена, то яна будзе перакрытая іншымі сіламі і сродкамі. Гэта па-за ўсякім сумневам», — сказаў ён.

На пытанне пра маральны дух вайскоўцаў Багадзель адказаў: «Які маральны дух, напрыклад, быў у нашых салдат, сяржантаў, афіцэраў, якія дзейнічалі ў 2020 годзе, якія разумелі, што вялізная частка тых людзей, якія выходзілі на гэтыя пратэсты, гэта былі аблудныя авечкі. Што, па вялікім рахунку, яны жылі не сваімі мазгамі, а жылі Telegram-каналамі. І мы практычна правялі гэта ўсё бяскроўна. Разумееце? І кожны разумеў, кожны, паверце, салдат і курсант, і ўсе разумелі, што на іх плячах стаіць краіна».

Клас
6
Панылы сорам
75
Ха-ха
44
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
15