Пакуль бар працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо праходзяць вечарынкі, якія называюць з'ездамі.

Бар працуе з серады па нядзелю. У пятніцу і суботу з 19.00 да 8 раніцы, а ў астатнія дні з 19.00 да гадзіны ночы. У афішы напісана, што ўваход у бар мае ўзроставае абмежаванне 21+.

Акаунт у Instagram аформлены ў стылістыцы назвы — са стылізаванымі савецкімі відэа і азначэннямі слоў «мір» і «праца» з тлумачальнага слоўніка.

У меню пакуль што толькі напоі. Аўтарскія кактэйлі каштуюць па 18 рублёў, традыцыйныя — па 14 рублёў. Ёсць і іншыя напоі.

Раней на гэтым месцы быў веган-бар «Сон», які працаваў да чэрвеня 2022 года.

Клас
2
Панылы сорам
41
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3