Adam Davy/PA via AP

Adam Davy/PA via AP

31-гадовы гулец зборнай Ганы знік пасля землятрусу, які выклікаў абвальванне дома ў правінцыі Хатай, дзе ён жыў.

Яго клуб «Хатайспор» першапачаткова паведаміў, што футбаліста выратавалі «з траўмамі», але гэта не пацвердзілася.

«З цяжкім сэрцам я вымушаны абвясціць, што сёння раніцай, на жаль, цела Крысціяна Атсу было выяўлена», — напісаў у «твітары» ў суботу яго агент Нана Сечэрэ.

«Мае самыя глыбокія спачуванні яго сям'і і блізкім. Я хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць усім за іх малітвы і падтрымку», — напісаў Сечэрэ.

Атсу гуляў у складзе клубаў «Чэлсі» і «Ньюкасл» у англійскай Прэм'ер-лізе, а ў складзе зборнай Ганы футбаліст правёў 60 матчаў.

У верасні 2022 года Атсу далучыўся да турэцкай каманды вышэйшага дывізіёна «Хатайспор» і забіў пераможны гол у матчы турэцкай Суперлігі 5 лютага, напярэдадні землятрусу.

У выніку землятрусаў і падземных штуршкоў на поўдні Турцыі і поўначы Сірыі загінула больш за 40 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
0