KNMA

KNMA

Усяго прайшло два спаборніцтвы — гульня ў футбол і перацягванне каната. У абодвух выпадках перамагла каманда міністэрства абароны: у футболе яны абышлі прадстаўнікоў Кабміна з лікам 3:1, у перацягванні каната — 2:0. Сярод гледачоў былі міністр абароны Кан Сун Нам і член Прэзідыума Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі Чо Ён Вон, а таксама члены ўрада і супрацоўнікі іншых міністэрстваў.

Да мінулага лістапада ўлады КНДР не пацвярджалі наяўнасць у лідара краіны дзяцей. Паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі, у іх з жонкай Лі Соль Чжу дзве дачкі і сын — 2010, 2013 і 2017 гадоў нараджэння. Кім Чжу Э — дзесяць гадоў. У апошні час Кім Чэн Ын часта з'яўляецца з дачкой на публічных мерапрыемствах.

8 лютага Кім Чжу Э пабывала разам з бацькамі на мерапрыемствах з нагоды 75-годдзя Карэйскай Народнай арміі, таксама на пачатку лютага разам з бацькам яна наведала ваенны парад, праведзены ў гонар гэтага свята. Пасля гэтага паўднёвакарэйскія СМІ сталі абмяркоўваць магчымасць зрабіць яе пераемніцай кіраўніка дзяржавы.

14 лютага Паўночная Карэя прадставіла серыю марак з Кім Чжу Э і яе бацькам. Яна прысвечаная выпрабавальнаму пуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17». 

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0