Скрыншот Youtube
Кампанія Disney намагалася трымаць атмасферу максімальнай сакрэтнасці вакол будучага рымейка аднаго са сваіх найлепшых хітоў — мультфільма «Русалачка». Арыгінальная мультыплікацыйная стужка была выпушчаная ў далёкім 1989 годзе. А пра сёлетні рымейк ад рэжысёра Роба Маршала было вядома няшмат, акрамя даты прэм’еры 26 мая і аднаго цьмянага трэйлера.
Новы тызер новай «Русалачкі»
Новы фільм па ўсёй бачнасці зроблены з выкарыстаннем тэхналогіі CGI-анімацыі, прызначанай для максімальнага набліжэння да рэальнасці. Не ўсе прыхільнікі «старой» версіі ацанілі першы трэйлер, які атрымаў шмат негатыўных водгукаў. Новы кароткі тызер некаторым аглядальнікам таксама здаўся «трохі прыглушаным», асабліва ў параўнанні з яркімі фарбамі арыгінала.
Галоўную ролю ў новай стужцы сыграла Хэлі Бэйлі, 22-гадовая амерыканская спявачка і актрыса.
Хэлі Бэйлі. Фота: vecteezy
Па сюжэце русалка Арыэль у час караблекрушэння ратуе прынца, які тоне, — і паміж імі, канечне, узнікае каханне. Але, як заўсёды, на шляху закаханых узнікаюць перашкоды. А каб стаць чалавекам, пакінуць родны акіян і трапіць у свет людзей, Арыэль заключае здзелку з марской ведзьмай Урсулай і аддае той свой чароўны голас.
Першы трэйлер





