У лютым 2020 года лісты прадстаўнікоў роду Храптовічаў і тры кнігі былі вернутыя ў Беларусь з Германіі, паведамляе тэлеграм-канал «De Facto. Беларуская навука».
У студзені 2023-га спадарыня Марыён перадала ў амбасаду Беларусі ў Германіі яшчэ дзве кнігі, якія знайшла ў сваёй бібліятэцы, а таксама карціну, якую яна намалявала пасля сустрэчы ў 2020 годзе. На жаль, абмежаванні апошніх гадоў не дазволілі нашчадкам Хермана Швезінгера наведаць Беларусь асабіста.
Выданні, якія вярнуліся ў Беларусь, можна пабачыць у Музеi кнігі Нацыянальнай бібліятэкі да 28 лютага.
Яны будуць захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы.