Тры тыднi назад таксама забралi з працы, шэф выклiкаў, а ў яго кабінеце ўжо сядзеў той, якi сказаў: «Праедзем».
З фактаў у iх было толькi тое, што я на нешта данацiла праз фэйсбук. Самога акаўнта гэтага ў мяне даўно няма. Таму, натуральным чынам, я «не памятала», што гэта такое было ў 2020-м.
Псiхалагiчны цiск быў страшэнны. І ўгаворвалі, i крычалi, i згвалтаваннем у IЧУ пагражалi. Патрэбная iм была ад мяне паперка, што я на фонды данацiла. Чалавек мабыць 10 за ўвесь час (каля 5 гадзiн) «ламалi» i лазiлi ў тэлефоне. Нiчога не знайшлi, зразумела (пра гэта я яшчэ раней паклапацiлася). Выпусцiлi.
Таму iнструкцыя:
1) калi данацiлi — абавязкова выдалiць акаунт у фэйсбуку (на жаль, iншага варыянту няма);
2) катэгарычна «не памятаць», нават калi будзеце дзень i ноч сядзець у кабiнеце;
3) проста цяпер падрыхтаваць свой тэлефон i хатнi камп'ютар да ператрусу (ну i кватэру, зразумела). Лепш за ўсё завесцi новыя акаўнты паўсюль i тэлефон перад тым скiнуць на заводскiя налады;
4) псiхалагiчна падрыхтавацца, паводзiць сабе ветлiва, але непахiсна, што б ні казалi i ні абяцалi.
Падчас «допыту-сумоўя» тры старыя правiлы:
- не верыць (нi пагрозам, нi абяцанням);
- не баяцца (на людзей вунь бомбы падаюць, а яны ўсё роўна змагаюцца);
- не прасiць (iх нi пра што).
I так — прыйдуць за ўсiмi. Я толькi 15 рублёў кiдала. Таму, калi вы данацiлi i не гатовыя да такога цiску — трэба тэрмiнова з'язджаць, калi ёсць магчымасць.
Чытайце таксама:
Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар
Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?
Стрыжак: Акрамя айцішнікаў, сілавікі праяўляюць цікаўнасць таксама да прадстаўнікоў банкаўскай сферы
Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»
Андрэй Стрыжак: Мэта пераследу за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці





