У апрацоўчай прамысловасці падзенне склала 3,7%. Тут аб'ём выпуску дасягнуў 12,357 млрд рублёў.

У паліўна-энергетычным комплексе вытворчасць электраэнергіі, газу, гарачай вады, кандыцыянавання скарацілася на 7,8%, да 1,350 млрд рублёў. 

Мінімальнае адставанне ў водазабеспячэнні, зборы і апрацоўцы адкідаў — мінус 0,3%, да 228,6 млн рублёў.

У той жа час пазітыўнай была дынаміка ў горназдабыўчай галіне, якая вырасла на 2,8%, да 149,8 млн рублёў.

У разрэзе рэгіёнаў найбольшы прырост у прамысловай вытворчасці дасягнуты ў Мінску — на 5,1%, да 2,284 млрд рублёў. Брэсцкая вобласць змагла прырасці ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці на 2% да аналагічнага перыяду 2022 года, да 1,599 млрд рублёў.

А вось Гомельская вобласць паказала адставанне на 0,5% з паказчыкам 2,797 млрд рублёў.

Раней паведамлялася, што прамысловая вытворчасць у Беларусі ў 2022 годзе скарацілася на 5,4%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1