Фота: vpk.gov.by
Газадынаміка комплексу, як сцвярджаецца, дазваляе, у адрозненне ад многіх іншых ручных гранатамётаў, выкарыстоўваць «Сапфір» нават у невялікіх памяшканнях. Яго калібр — 61 мм, максімальная далёкасць паражэння цэлі — 1000 метраў, а эфектыўная — 400 метраў.
Гранатамёт прызначаны для барацьбы з лёгкай бронетэхнікай, а таксама знішчэння жывой сілы праціўніка і агнявых кропак. Дзякуючы адносна невялікай масе (каля 5 кілаграмаў) і памерам (даўжыня 800 мм), аператар гранатамёта можа заставацца мабільным і хутка мяняць агнявую пазіцыю.





