Ён можа атрымаць прызначэнне ў канцылярыі новаабранага прэзідэнта Пэтра Павэла.

Выданне Lidovky.cz піша, што замест амбасадара Чэхія прызначыць у Беларусь часовага паверанага ў справах.

Гэта значыць, паводле выдання, што «рэжым Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну, больш не будзе мець паўнавартаснага амбасадара Чэхіі. Прага такім чынам фактычна пагоршыць дыпламатычныя адносіны з Мінскам».

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0