ФК «Мінай»

ФК «Мінай»

Як распавёў журналіст Сяргей Бебех, бытавая сітуацыя прывяла да канфлікту. «Адзін з украінскіх футбалістаў зрабіў заўвагу расіяніну, які некарэктна паводзіў сябе ў дачыненні да персаналу гатэля. Расіянін быў нападпітку і адкрыта хаміў. Ён не стаў прасіць прабачэння і проста ўдарыў футбаліста «Міная».

Затым расіянін прывёў аднаклубнікаў разбірацца да прадстаўнікоў «Міная». І гэтая размова зноў жа прывяла да бойкі. 

Аднак тэлеграм-канал BAZA, паведаміў, што некалькі прадстаўнікоў «Міная» падышлі да начальніка яраслаўскага «Шынніка» сталі патрабаваць ад яго праспяваць украінскі гімн. Той прапанаваў украінцам выйсці на вуліцу і «разабрацца» сам-насам. Аднак у канфлікт умяшаліся супрацоўнікі гатэля і яго ўдалося пагасіць.

Праз некаторы час некалькі гульцоў ккраінскага клуба апынуліся ў адным ліфце з футбалістам «Шынніка» і збілі яго. Праўда, калі ліфт прыехаў на паверх, там стаяла група яраслаўскіх футбалістаў, і паміж расійскімі і украінскімі гульцамі распачалася масавая бойка. У гатэль давялося выклікаць супрацоўнікаў паліцыі і хуткую дапамогу.

Генеральны дырэктар «Шынніка» Сяргей Кулакоў таксама паскардзіўся, што кіраўніцтва гатэля пасяліла разам украінцаў і расіян.

«У клубе (ФК «Шыннік») не ведалі, што ўкраінская каманда будзе пражываць у гасцініцы. Мы браніравалі гатэль яшчэ ў лістападзе, у нас была пазіцыя, каб у гатэлі не пражывалі ўкраінскія футбалісты, каб пазбегнуць канфліктаў. На той момант нікога там не было, чаму ў гасцініцы з'явілася ўкраінская каманда — пытанне да гасцініцы», — сказаў Кулакоў.

У ФК «Мінай» пакуль не змаглі пацвердзіць УП факт сутычкі. На афіцыйнай старонцы таксама няма ніякай інфармацыі адносна інцыдэнту.

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2