Фота: cumhuriyet / Telegram

Фота: cumhuriyet / Telegram

Па словах мэра, Эрзінь з насельніцтвам 42 тысячы чалавек не толькі ацалеў, але і пазбег чалавечых ахвяр. Ніводны мясцовы жыхар у выніку землятрусаў не загінуў. «У нас не было ні чалавечых ахвяр, ні траўм, ні абвалаў», — сказаў Эльмасаглу.

Пры гэтым гарады Асманіе (у 20 кіламетрах на поўнач), Хатае (110 кіламетраў на поўдзень) і іншыя сур'ёзна пацярпелі ад стыхіі.

Кіраўнік горада патлумачыў гэты феномен тым, што ён рашуча забараняў любыя парушэнні стандартаў будаўніцтва. Эльмасаглу падкрэсліў, што ён не дазваляў будаваць без ліцэнзіі нават сваім сваякам, а будаўнічыя нормы дэталёва правяраюцца. Будаўнікі і жыхары горада лаялі яго за гэтую непрымірымасць, але 44-гадовы мэр не саступіў ціску.

«У мяне ёсць выразныя ўяўленні ў гэтым пытанні — ніякага незаконнага будаўніцтва. Зразумела, людзі заўсёды знаходзяць спосаб будаваць без дазволу і нагляду. Але нават калі немагчыма прадухіліць гэта на 100 адсоткаў, можна скараціць размах. Я не пайшоў на кампраміс, і гэта каштавала мне сваркі з мноствам людзей. Затое маё сумленне чыстае», — сказаў Эльмасаглу.

Клас
339
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
4