Адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!» прысудзілі 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 4
Адміністратара суполкі «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі!» у сацсетцы «ВКонтакте», жыхара Гомеля Уладзіміра Буцькаўца затрымалі 5 верасня мінулага года. Гэтаму папярэднічала яшчэ адно затрыманне і адміністрацыйны арышт, піша «Гомельская вясна».
Калі Уладзіміра затрымалі другі раз, то на яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Адміністраваная ім суполка «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!» незадоўга да таго была прызнаная «экстрэмісцкай».
Цудоўна, кплі гэтаю навіну НН (БЛАРУСКАЯ НАША НІВА) лае ў ленту па расейску, на мове акупантаў… А хлопец меў мэтай АДЗІНУЮ РОДНУЮ МОВУ НА РОДНАЙ ЗЯМЛІ!!!
⤷Ёсік, Нізкі Вам паклон! Цалкам натуральна размаўляць на роднай мове ў сваёй роднай краіне. Даволі дзіўна размаўляць на чужой, імпартаванай мове ў сваёй роднай краіне. Беларуская мова ёсьць родная мова Беларусі. Расейская мова ёсьць чужая, імпартаваная мова ў Беларусі.