Якуб Янкта. Фота: AP Photo/Laurence Griffiths, Pool, File
«Вітаю, я Якуб Янкта.
Як і ва ўсіх, у мяне ёсць моцныя бакі, сям'я, сябры.
У мяне ёсць праца, якую я выконваю як мага лепш на працягу многіх гадоў з сурʼёзнасцю, прафесіяналізмам і запалам.
Як і ўсе людзі, я хачу пражыць сваё жыццё ў свабодзе, без страхаў, прадузятасці і гвалту, але ў любові.
Я гомасэксуал і больш не хачу хавацца», — сказаў Янкта.
Гэта першы дзейны футбаліст такога ўзроўню, які прызнаўся, што ён гомасэксуал.





