Першая прафесія, прадстаўнікі якой атрымліваюць заробкі вышэйшыя, чым айцішнікі, — топ-менеджары горназдабыўчай прамысловасці. Гэта супрацоўнікі кампаніі «Слаўкалій» і шэрагу іншых, галаўныя офісы якіх знаходзяцца ў Мінску. У названых спецыялістаў сярэдняя налічаная заработная плата за снежань 2022 года складала 7921,2 рубля, а ў лістападзе мінулага года — 19262 рубля.

Яшчэ адна прафесія, якая таксама абагнала па зарплаце IT-спецыялістаў — дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання. Гэтыя спецыялісты, па звестках дзяржаўнай статыстыкі, у снежні 2022 года атрымлівалі ў сярэднім па 7523,7 рубля, а ў лістападзе 2022 — па 4360,3 рубля.

Што тычыцца айцішнікаў, то яны ў сярэднім у снежні мінулага года зараблялі па 7340,1 рубля, а ў лістападзе 2022 — 5967 рублёў.

Чацвёртае месца — у прадстаўнікоў паветранага транспарту. У снежні мінулага года яны ў сярэднім зараблялі па 5328,5 рубля, а ў лістападзе — па 4264,2 рубля. 

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
1