Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Згодна з дакументам, на праектна-пошукавыя працы для будучага будаўніцтва вайсковага гарадка сёлета з рэспубліканскага бюджэту выдзеляць 500 тысяч рублёў, а ў 2024 і 2025-ым гадах — 10 мільёнаў і 40 мільёнаў рублёў «у прагнозных цэнах» адпаведна.

На аналагічную працу, звязаную з будаўніцтвам палігона, сёлета плануюць накіраваць 500 тысяч рублёў, у два наступныя гады — адпаведна 10 млн і 20 млн рублёў «у прагнозных цэнах».

Згодна з дзяржаўнай праграмай, будаўніцтва павінна пачацца ў 2023 годзе і завяршыцца ў 2027-м.

26 мая 2022 года на нарадзе па пытаннях вайсковай бяспекі Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім напрамку Паўднёвае аператыўнае камандаванне, матывуючы гэта «эскалацыяй баявых дзеянняў ва Украіне». Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка паведаміў, што пры яго фармаванні створаць шэраг воінскіх часцей і падраздзяленняў.

Усё гэта адбываецца на фоне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, якую Расія пачала 24 лютага 2022 года.

Беларускія ўлады адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяннях на баку Расіі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прызнаваў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне, усяляк падтрымліваючы Расію, але «нікога не забіваючы». Тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13