Кастамараў апрытомнеў пасля аперацыі, тэмпература цела ў норме, паведаміў тэлеграм-канал «112».

Цяпер дактароў турбуе некроз на руках: усе пальцы пачарнелі і не актыўныя. Стан Кастамарава медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі і пакуль не рызыкуюць здымаць спартсмена з апарата ШВЛ.

10 студзеня Кастамараў быў шпіталізаваны з цяжкай пнеўманіяй. Доўгі час фігурыст быў вымушаны знаходзіцца ў рэанімацыі на апаратах экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі (ЭКМА) і ШВЛ, што прывяло да парушэння перыферычнага кровазвароту.

Раману была праведзена аперацыя па ампутацыі левай ступні, каб пазбегнуць далейшага развіцця працэсу адмірання клетак. Некаторыя СМІ паведамлялі, што яму ампутавалі абедзве ступні.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
28
Абуральна
1