Спецыялісты кампаніі высветлілі, што сетка працавала з Расіі, а яе асноўнай аўдыторыяй былі жыхары Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі. Людзі, якія стаяць за гэтымі ўліковымі запісамі, стваралі лакалізаваныя неаўтэнтычныя ўліковыя запісы і дзяліліся кантэнтам на нямецкай, італьянскай і англійскай мовах, узмацняючы прарасійскі пункт гледжання адносна вайны ва Украіне.

У агульным ліку ў заблакаваных рахункаў было больш за 130 тысяч падпісчыкаў.

Таксама TikTok заблакаваў грузінскую сетку, якая распаўсюджвала прапаганду на рускамоўных карыстальнікаў. Паводле ацэнак кампаніі, сетка працавала з Грузіі і арыентавалася на рускамоўную аўдыторыю, у асноўным у Казахстане, Беларусі і Украіне.

«Мы ведаем, што прыхаваныя аперацыі па аказанні ўплыву будуць працягваць развівацца ў адказ на наша выяўленне, і сеткі могуць паспрабаваць аднавіць сваю прысутнасць на нашай платформе.

Напрыклад, у дадатак да сетак, раскрытых у гэтай справаздачы, 365 дадатковых уліковых запісаў былі ідэнтыфікаваныя як такія, якія належаць раней выдаленым сеткам і пасля былі выдаленыя», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2