Зяленскі заявіў, што ён верыць, што гэты сімвал «дапаможа нам з нашай кааліцыяй танкаў, самалётаў — крылаў свабоды».






Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прамовы ў брытанскім парламенце падарыў спікеру палаты грамад Ліндсі Хойлу шлем украінскага пілота. На ім было напісана: «У нас ёсць свабода, дайце нам крылы, каб абараняць яе».