«Існуе такая тэхналогія, якая можа і ў снег укладваць асфальтабетон. Галоўнае, каб карта, якую выразалі, была чыстая», — расказаў ён, пад картай маючы на ўвазе прастакутнік у асфальце.

А вось калі дарожнікі ўкладваюць гарачыя асфальтабетонныя сумесі ў лужыну — то гэта недапушчальна, адзначыў Глінскі.

Цяпер у Мінску адначасова працуюць брыгады асфальтабетоншчыкаў на 25 вуліцах, прычым, не толькі днём, але і ноччу. І нібыта

пасля таго, як у іх з'явілася сучасная тэхніка для залівання асфальтабетону, прадукцыйнасць працы павялічылася ажно ў 4 разы.

Адна з галоўных праблем з дарожным палатном у Мінску — каляіны ў месцах прыпынкаў гарадскога транспарту летам. Каб гэтага пазбегнуць, сталі ўкладваць асфальт на армаваную сетку, і яна мае аберагаць дарогу ад каляін і расколін. У якасці эксперыменту такім чынам ужо адрамантавалі ўчастак дарогі на вуліцы Каліноўскага. Праўда, які будзе вынік, стане зразумела толькі праз два-тры гады эксплуатацыі.

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3