«Новая прапанова ЕС адносна санкцый супраць Беларусі шмат у чым адлюстроўвае некаторыя захады, ужо ўжытыя да Расіі: як забарона на наданне ІТ– і кансалтынгавых паслуг, прадметаў раскошы, а таксама забарона на імпарт сталі і золата», — расказаў Рыкард Юзвяк.

Але, як і ў выпадку з апошнім пакетам санкцый ЕС супраць Расіі, узгодненым у канцы 2022 года, адносна ўгнаенняў і харчоў з Беларусі прадугледжаныя выключэнні.

Адзначаецца, што гэта робіцца «для далейшага вырашэння праблем харчовай бяспекі ў трэціх краінах» і што адносна асобаў, якія адыгрываюць «значную ролю ў міжнародным гандлі сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыяй, уключаючы пшаніцу і ўгнаенні», Брусель можа размарозіць іхныя актывы.

Паводле журналіста, гэта можа азначаць, што актывы дырэктара «Беларуськалія» Івана Галаватага і расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі, могуць размарозіць.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9