Фота: AP Photo/Libkos, File
Па словах камандуючага ўкраінскімі Сухапутнымі войскамі, Бахмуцкі раён і сам горад своечасова падрыхтаваліся да абароны. Плюс да ўсяго, сама мясцовасць мае рэльефныя асаблівасці: горад акружаны вышынямі і пагоркамі, якія ствараюць натуральную перашкоду для праціўніка.
«Прадуманая сістэма інжынерных загарод у спалучэнні з прыродным ландшафтам ператварылі гэты раён у сапраўдную непрыступную крэпасць, ля сцен якой знайшла смерць не адна тысяча ворагаў», — заявіў Сырскі.
Па словах генерала УСУ, вайскоўцы выкарыстоўваюць як інжынерныя, так і прыродныя магчымасці, каб знішчаць «найлепшыя падраздзяленні праціўніка».
Чытайце таксама:
Прыгожын звярнуўся да Зяленскага з просьбай не здаваць Бахмут
Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць
CМІ: Тактыка ПВК «Вагнер» бязлітасная, але найбольш эфектыўная для сучаснага расійскага войска





