Расійская журналістка Кацярына Яньшына знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня. Яна распавяла «Нашай Ніве», што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела спартоўка.

Калі Кацярына была на ЦІПе, ёй расказвалі, што Астапчук знаходзілася ў ІЧУ Акрэсціна. У ЦІП вельмі спякотна, а ў ІЧУ, наадварот, дужа холадна.

Паводле сукамерніц Кацярыны, спартсменка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку.

Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham

Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham

Раней былы арыштант Акрэсціна распавёў, што бачыў легкаатлетку ў калідорах Акрэсціна ў снежні 2022 года: «Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук. Вонкава была спакойная, але відаць, што «груз на плячах несла».

Надзея Астапчук — адна з тых спартсменак, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты ў Беларусі. Прычыны затрымання яе дагэтуль невядомыя.

Фонд спартыўнай салідарнасці супраць допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды на ўмовах МАК

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

Беларусам прапанавалі стаць азіятамі

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
62
Абуральна
77