ЖКГ: З мінскіх двароў ужо прыбралі ў 15 разоў больш снегу, чым мінулай зімой
Як паведаміў тэлеграм-канал сталічнага ЖКГ, бягучая зіма, асабліва яе пачатак, адзначылася вялікімі аб'ёмамі снегу. У выніку работнікам мінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі давялося працаваць куды больш напружана.
Арганізацыя «Гаррамаўтадар» і раённыя філіялы за два месяцы вывезлі каля 360 тысяч кубаметраў снегу на снежныя звалкі. Гэта, як падкрэсліваецца, у 15 разоў больш, чым летась.
Уборка снегу вядзецца ў кругласутачным рэжыме, снег дастаўляецца ў тым ліку і на снегаплавільны пункт, размешчаны ў паўднёвай частцы горада.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ