Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю». У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 яму агучылі прысуд — 3,5 года калоніі.

За кратамі Паўла ўтрымлівалі 2 гады, 3 месяцы і 3 дні. Тэрмін ён адбываў у наваполацкай калоніі №1. Сёння палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0